БЕЛАРУСЬ 
  • ДАВЕДНІК
  • Да артыкулаў: Ранняя эпоха вікінгаў, Утварэнне дзяржаўнасці, Умацаванне дзяржаўнасці, Росквіт дзяржаўнасці
    Гандлёвыя шляхі
    у перыяд канца VIII - XI стст.
    Русь, 950-1000 гг. (Валачэнне ладдзі вікінгамі-русамі).4 (ст.150)

    Ва Усходняй Еўропе пачатак актыўнага выкарыстання водных шляхоў са Скандынаві ў Халіфат і Візантыю быў звязаны з дзейнасцю вікінгаў (варагаў), да якіх пазней прылучыліся славяне. Асноўнай мэтай экспансіі на Усход і Поўдзень было арабскае серабро ў выглядзе куфіцкіх дырхемаў і іншыя тавары. Ад 2-й паловы X ст., з заняпадам вытворчасці серабра на Ўсходзе, актывізаваўся абарот серабра з Заходняй Еўропы. Найбольшае значэнне у развіцці Ўсходніх славян і балтаў атрымаў шлях "з вараг у грэкі", які ў значнай ступені паўплываў на фарміраванне Русі. Па тэрыторыяй Беларусі пралягаў верхнедняпроўскі адрэзак шляху, а таксама яго адгалінаванне па Зах. Дзвіне. Найбольшым сведчаннем выкарыстання шляхоў у гандлёвай дзейнасці з'яўляюцца знаходкі манетных скарбаў.


    Волжскі шлях (балтыйска-волжскі шлях). Меў тасама назву шляху "з вараг у булгары" ці "з вараг у персы". Звязваў Скандынавію праз Волгу і Каспійскае мора з Халіфатам. На думку даследчыкаў мог функцыяваць з другой паловы IX ст., хоць іншыя даследчыкі сцвярдаюць, што ён мог быць адкрыты нашмат раней. З Волгі арабскае серабро трапляла таксама і ў Зах. Дзвіну. Сваё міжнароднае значэнне шлях ўтраціў з 2-й паловы X ст.3 (42, 47), g

    Шлях "з вараг у грэкі". Першае упамінанне аб шляху належыць "Аповесці мінулых часоў": "был путь из Варяг в Греки и из Греков по Днепру, а в верховьях Днепра - волок до Ловоти, а по Ловоти можно войти в Ильмень, озеро великое; из этого же озера вытекает Волхов и впадает в озеро великое Нево, и устье того озера впадает в море Варяжское. И по тому морю можно плыть до Рима, а от Рима можно приплыть по тому же морю к Царьграду, а от Царьграда можно приплыть в Понт море, в которое впадает Днепр река".j

    Існуе верагоднасць (Г. С. Лебедзеў), што ўжо ў 825-839 гг. па шляху "з вараг ў грэкі" маглі ажыццяўляцца кантакты паміж Скандынавіяй і Візантыяй.4 (534) Гэтым часам датуюцца і найбольш раннія знаходкі арабскіх срэбраных манет на тэрыторыі ад р. Волхаў да Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя.2 (655)

    Г. С. Лебедзеў вылучае пяць этапаў у развіцці шляху. Першы этап (800 - 833 гг.) фіксуецца па 25 скарбах "першага перыяду абароту дырхема" (канец VIII ст.-883 г.), 12 з якіх складаюць раннюю групу (786-817 гг.) Другі этап (825-900 гг.) звязаны з узнікненнем невялікіх цэнтраў на Вохаўска-Дняпроўскім шляху, такіх як Таропец, Рокат і ля в. Кіслая і Навасёлкі. Да гэтага часу адносяцца і найбольш Раннія комплексы Гнёздава. Выхад праз сістэму "шыротных шляхоў" (Волхаў-Ноўгарад-Мста-Верхняя Волга; Заходняя Дзвіна-Днепр-Ака) да непасрэдных крыніцаў арабскага срэбра на Волжскім шляху і далейшы рост магістральных водных шляхоў і цэнтраў. Трэці этап (850-950 гг.) - Гнёздава ператвараецца ў буйнейшы таргова-рамесляны цэнтр. Чацвёрты этап (850-950 гг.) - час паганскіх дружынных магільнікаў, якія адлюстроўваюць працэс утварэння пануючага класа - князёў і іх дружын. Пятыты этап (950-1050 гг.) - звязаны з далейшым умацаваннем вялікакняскаў улады і заменай адкрытых цэнтраў умацаванымі гарадмі.4 (900-980), b

    Арабскія дырхемы і заходнееўрапейскія манеты XI ст. з клада, знойдзенага ля в. Прусінічы (Талочынскі р-н), недалёка ад волака Друцк-Лукомль3 (ст.45)

    Найбольшае значэнне шлях меў у 10 - 1-й траціны 11 ст. Паўднёвую яго частку добра ведалі візантыйцы, па звестках Канстанціна Барвянароднага (10 ст.) крывічы і люнцыяне - славяне падуладныя Кіеву, увесну сплаўлялі па дробных рэках ў Смаленск, Любеч, Чарнігаў вялікія (на 30-40 чал.) выдзяўбныя чаўны – аднадрэўкі, якія затым сплаўляліся па Дняпры ў Кіеў дзе іх пераабсталёўвалі, загружалі таварам і адпраўлялі ўніз па Дняпры. У 2-ой пал. 11-12 ст. у сувязі з раздробленасцю Русі і тым, што і выніку гэтага нізоўі Дняпра апанавалі качэўнікі, а таксама узмацніліся гандлёвыя сувязі з Заходняй Еўропай і шлях "з вараг у грэкі" саступіў месца Прыпяцка-Бужскаму і Заходне Двінскаму.d

    Вынікі даследванняў экспедыцыі "Нево" у 1985-87 гг. паказалі, што на праходжанне шляху патрэбна было затраціць не меньш як 90-95 сутачных пераходаў, а з днёўкамі ўвесь шлях займаў каля 115-120 сутак, з якіх 2 тыдні прыпадала на пераадоленне волакаў.2 (656)

    Волакі. У месцах найбольшага збліжэння двух суседніх рэк чаўны перацягвалі (валаклі) на катках па сушы або выгружаныя з іх тавары паравозіліся на фурманках ці пераносіліся з аднаго басейна ракі ў другі. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі валокаў звычайна не перавышала 20-30 км. Валокамі маглі выкарыстоўвацца ў перыяд навігацыі (з вясны па восень) у абодвух напрамках руху ці ў адным, што залежала ад прыроднага рэльефу мясцовасці. На выснове "волакавай" тапаніміі, аналізу тапаграфіі і геамарфалагічнага характару мясцовасці на тэрыторыі Беларусі даследчыкі (М.П. Загоскін, В.А. Жучкевіч і інш.) адзначылі каля 20 сярэднявяковых волакаў. Яны злучалі таксама левыя прытокі прыпяці і правыя Дняпра з прытокамі Зах. Буга і Нёмана.2 (140)

    Нярэдка волакі з'яўляліся таксама месцам складу тавараў і месцам скопішча гандляроў, рамеснікаў і працоўнага люду. Такім чынам на іх месцы паўставалі адкрытыя гандлёва-рамесныя паселішчы. Таму дадатковыя звесткі пра існаванне валокаў даюць археалагічныя і нумізматычныя матэрыялы: рэшткі паселішчаў і курганныя могільнікі, якія належалі насельніцтву, што абслугоўвала волакі, грошава-рэчавыя скарбы, захованыя гандлярамі або мясцовымі жыхарамі ў час небяспекі.2 (140)

    Абарот серабра. На працягу ўсяго IX і большай частцы X ст. усходняе серабро выконвала ролю міжнароднай валюты ў Паўночнай і Усходняй Еўропе. Зробленыя падлікі дазваляюць ацаніць сумарную весавую колькасць серабра у грашовым абароце Паўночнай і Усходняй Еўропы ў IX - XI стст. у 12-15 марак серабра (1 паўночная марка = 0,5 каралінгскага фунта ці 4 наўгародскія грыўны серабра). Не меньш 10 млн. марак серабра паступала ў выглядзе арабскіх манет - дырхемаў. Прыкладна 60-70% ад гэтай колькасці заставалася ў абароце Русі (250 вядомых зараз скарбаў утрымліваюць не меньш 100 000 дырхемаў), 30-40% з іх паступіла ў абарот на Балтыку. Па разліках В. М. Поціна, экспарт серабра з Русі у першай трэці IX ст. складаў не болей 1,5% ад агульнай колькасці паступіўшага серабра, у другой палове IX ст. падняўся да 25% і у X ст. (да 980-х) дасягнуў максімуму і складаў 45-50%. У другой палове X ст. усходняе серабро, у выніку заняпаду яго вытворчасці і пачаткам распрацовак срэбраных руднікоў у Германіі, ў Паўночнай і Усходняй Еўропе замяняецца заходнім. З пераходам ад экспарту да імпарту заходняга серабра Русь атрымала са Скандынавіі прыкладна 0,5 млн. марак, што складала 15-20% ад агульнай колькасці паступіўшых на Балтыку грашовых сродкаў.a

    Напрамкі гандлёвых шляхоў ва Ўсходняй Еўропе
    (Крыніца: мапа "Усходняя Еўропа ў час фарміравання Русі. (2-я пал. VIII - 1-я пал. IX стст.)"9 (ст.44)); карта "Путь из Варяг в Греки по данным археолого-навигационного обследования экспедиции "Нево" 1985-1995 гг. (Лебедев, Жвиташвили,2000)"3 (ст.44))
    УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
    Асноўныя шляхі: Волжскі (I), шлях "з вараг у грэкі" (II)
    Адгалінаванні шляхоў і іншыя шляхі
    Асноўныя валокі
    Скарбы арабскіх манет канца VIII - 1-й трэці IX ст.
    Гандлёва-рамесныя паселішчы
    Сутачныя пераходы шляху "з вараг у грэкі" экспедыцыяй "Нево"
    Напрамкі гандлёвых шляхоў па тэрыторыі Беларусі
    (Крыніца: карта "Клады и отдельные находки арабских монет IX - начала XI в. в Западнорусских землях (по: Рабчевич, Стуканаў, 1973; Рябцевич, 1998; 2000; Алексеев, 1966; 1980)"3(ст.45); мапа "Княствы на тэрыторыі Беларусі XI-XII ст."8(ст.50)
    УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
    Асноўны напрамак шляху "з вараг у грэкі"
    Адгалінаванні шляхоў і больш познія шляхі
    Нумерацыя торных шляхоў маршруту "з вараг у грэкі" (па Алексееву)
    Асноўныя валокі
    Манетныя скарбы (IX ст., X ст., XI ст.)
    Знаходкі манет (IX ст., X ст., XI ст.)
    (Апошняя рэдакцыя: 11.08.2009)

    Літаратура
    1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
    2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
    3. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.
    4. Г.С. Лебедев. Эпоха викингов в Северной Евпропе и на Руси. Санкт-Петербург: "Евразия", 2005.
    5. Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2007.
    6. Г.В. Ласкавый. Викинги. Походы, открытия, культура. Минск, УП "Минская фабрика цветной печати", 2004.
    7. Р. Шартран, К. Дюрам, М. Харрисон, И. Хит. Викинги. Мореплаватели, пираты и воины. Москва: ООО издательство "Эксмо", 2008.
    8. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
    9. Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.
    Матэр'ялы ў Інтэрнэце
    1. Путь из варяг в греки. Славяне и скандинавы. Пер. с немецкого/ Общ. ред. Е. А. Мельниковой. - М.: Прогресс, 1986.
    2. Лебедев Г. Эпоха викингов в Северной Европе. Варяги на Руси. Путь из варяг в греки.
    3. Путь из варяг в греки. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
    4. Шлях з вараг у грэкі. Вікіпедыя.
    5. Викинг-Нево. Экспедиции клуба «Викинг-Нево».
    6. Из варяг в греки. Словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Эфрона упоминает два пути...
    7. Волжский торговый путь. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
    8. В. Насевіч. Усё пачыналася з Русі.
    9. Повесть временных лет. Оригинальный текст
    10. Повесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва
    11. Гандаль і сацыяльны склад грамадзянства.Бярлог - беларускі гістарычны сайт.